Вуліца, на якой знаходзіцца консульства Беларусі ў Беластоку, атрымае назву Вольнай Беларусі
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка горада Рафал Рудніцкі.
Сёння была прынятая адпаведная пастанова па гэтым пытанні. «За» прагаласавалі 18 дэпутатаў, супраць былі 3, устрымаліся — 7.
Ля консульства на гэтай вуліцы беларуская дыяспара Беластока рэгулярна ладзіць акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ