Фота: ELTA

Фота: ELTA

«Беларускі рэжым не перастае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент палітычнага ціску, а беларускія чыноўнікі сваімі актыўнымі дзеяннямі спрыяюць арганізацыі крызісу нелегальных мігрантаў і разбурэння агароджы. Паколькі Беларусь парушае прынцыпы міжнароднага права і не выконвае двухбаковыя пагадненні, яны губляюць сваё значэнне, і мы прапануем іх скасаваць», — гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных спраў Білатайце.

Паводле яе слоў, з улікам таго, што геапалітычныя пагрозы ў рэгіёне не памяншаюцца, а Беларусь як саюзнік Расіі працягвае ажыццяўляць арганізаваную гібрыдную агрэсію супраць Літвы на мяжы, двухбаковыя міжнародныя дамоўленасці з Беларуссю ўжо губляюць сэнс.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0