Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць грыбныя красціні, вам спатрэбіцца:

  • 8 сталовых лыжак аліўкавага алею
  • 2 зубкі часнаку: адзін з іх трэба ачысціць, другі — дробна пасекчы
  • дробка молатага перцу чылі ці молатага чырвонага перцу
  • 400 грамаў грыбоў
  • 1 сталовая лыжка пасечанай свежай ці сушанай пятрушкі
  • 1 сталовая лыжка пасечанага свежага ці сушанага маярану
  • соль і молаты чорны перац
  • 8 лустаў чорнага ці шэрага хлеба
  1. Разагрэйце ў патэльні 6 сталовых лыжак аліўкавага алею. Смажце пасечаны часнок, пакуль ён не набудзе залаты колер, дадайце перац і грыбы і смажце яшчэ дзве-тры хвіліны ці да гатоўнасці.
  2. Дадайце да грыбоў пятрушку і маяран, прыпраўце соллю і чорным перцам.
  3. Падсмажце лусты хлеба з абодвух бакоў. Трошкі натрыце кожную лусту з абодвух бакоў зубком часнаку і змажце аліўкавым алеем, што ў вас застаўся. Калі трэба, парэжце лусты хлеба на асобныя порцыі. Выкладзіце на хлеб грыбы і падавайце.

Чытайце таксама:

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0