Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць курыцу з сырам, вяндлінай і кабачкамі, вам трэба:

  • 1 курыная грудка без скуры, разрэзаная ўздоўж напалову
  • 2 лусты цвёрдага сыру, тыпу галандскага ці швейцарскага, такой жа даўжыні, як і курыная грудка
  • 2 лусты вяндліны такой жа даўжыні, як і курыная грудка
  • 2 галінкі свежага размарыну такой жа даўжыні, як і курыная грудка — або трохі сушанага размарыну, калі свежага нямашака
  • трошкі мукі прысыпаць
  • 10 грамаў масла
  • 5 сталовых лыжак алею — найлепш аліўкавага, але можна і іншага
  • соль і молаты чорны перац
  • чвэрць шклянкі белага віна
  • 2 кабачкі, нарэзаныя круглікамі
  • 2 памідоры, нарэзаныя лустачкамі
  • здрабнёнае лісце з дзвюх галінак маярану (або чайная лыжка сушанага маярану)
  • 2 сталовыя лыжкі цёртага сыру — найлепш пармезану
  1. Разагрэйце духоўку да 230 градусаў.
  2. Здыміце лісце з размарыну і дробна яго нарэжце. Вазьміце голае сцябло размарыну і завастрыце яго тоўсты канец, каб атрымалася шпажка (можна замяніць зубачысткамі ці іншымі шпажкамі).
  3. Трохі адбіце кавалкі курыцы малатком для мяса або качалкай, потым прыпраўце курыцу соллю і чорным перцам, пасыпце размарынам.
  4. На кожны кавалак курыцы пакладзіце спачатку па лусце сыру, а потым па лусце вяндліны.
  5. Праткніце кураціну з сырам і вяндлінай сцяблом размарыну ці шпажкай, каб страва не развалілася. Калі вы бралі сушаны размарын, для гэтага можна выкарыстаць шпажку ці зубачыстку
  6. Каб згатаваць кабачкі, вазьміце невялікую форму для запякання і вышмаруйце яе дзвюма сталовымі лыжкамі алею.
  7. Выкладвайце ў форму па чарзе лусты кабачкоў і памідораў так, каб кожны новы кавалак гародніны крыху прыкрываў іншы. Прыпраўце соллю і перцам.
  8. Паліце зверху адной сталовай лыжкай алею, пасыпце маяранам і пармезанам.
  9. Пастаўце гародніну ў духоўку на 4—5 хвілін, пакуль сыр не пачне плавіцца і не стане залацістым.
  10. Тым часам абсыпце голую частку курыцы мукой і страсіце лішкі.
  11. Разагрэйце ў патэльні на сярэднім агні масла і 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею. Калі масла пачне пеніцца, пакладзіце ў патэльню курыцу. Спачатку смажце яе на сярэднім агні мякаццю ўніз прыкладна дзве хвіліны ці да залаціста-карычневага колеру, потым перавярніце курыцу і пячыце яе адну хвіліну на баку вяндліны да залацістага колеру.
  12. Зноў перавярніце курыцу і дадайце ў патэльню віно. Награвайце, пакуль віно не закіпіць, потым зменшыце агонь і гатуйце курыцу, пакуль вадкасць амаль цалкам не выпарыцца. Праверце, ці гатовая курыца, потым дастаньце яе і перакладзіце на талерку.
  13. Дадайце ў гэтую ж патэльню трохі масла і растапіце яго, каб масла змяшалася з рэшткамі віна і атрымаўся соус.
  14. Дастаньце з духоўкі кабачкі і памідоры і апырскайце іх аліўкавым алеем перад падачай на стол.
  15. Паліце курыцу соусам і адразу ж падавайце яе з запечанай гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя. Пячэнне з шакаладам — лёгкі і смачны хатні дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2