Мужчына арандаваў кватэру, акцёрамі наймаў дзяўчат і хлопцаў праз сацсеткі або па рэкамендацыях. За адзін эпізод плаціў ад 10 да 50 рублёў. Устаноўлена, што з сакавіка па верасень у здымках паўдзельнічала каля 30 чалавек, у тым ліку непаўналетнія.

Праз моўны бар'ер мужчына знайшоў 17-гадовую памочніцу. Дзяўчына выконвала арганізацыйныя функцыі, праводзіла гутаркі з кандыдатамі і сама была «мадэллю».

У памяшканні выяўленыя дэкарацыі, асвятляльнае і відэаабсталяванне, рэквізіт і назапашвальнікі з запісамі трансляцый. Таксама канфіскаваныя банкаўскія карты, на якія кліенты пералічвалі грошы за прагляд. За дзень заробак арганізатара складаў да 2000 рублёў.

Заведзеная крымінальная справа за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем інтэрнэту.

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
25
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
7