На Лукашэнку — бомбер ад Lepshy. Кадр з відэа з president.gov.by
Нагадаем, што ў беларускай мове існуе дзве ступені параўнання прыметнікаў. Першая з іх — вышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі адзін прадмет мае вышэйшую якасць, чым іншы:
- ласкавы — ласкавейшы
- цёплы — цяплейшы
- высокі — вышэйшы
- добры — лепшы
- дрэнны — горшы
Другая ступень параўнання — найвышэйшая, яна выкарыстоўваецца, калі нехта або нешта цалкам выйграе ў параўнанні з іншымі падобнымі да яго. Для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання трэба не толькі дадаць да прыметніка суфікс ці змяніць аснову, але і дадаць прыстаўку най-:
- найласкавейшы
- найцяплейшы
- найвышэйшы
- найлепшы
- найгоршы
Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Моўная фанабэрыя: чаму беларуская і ўкраінская мовы здаюцца смешнымі для расейцаў?
Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску





