Байцы палка «Пагоня» страцілі найлепшую са сваіх машын
Байцы беларускага палка «Пагоня» перакуліліся на аўтамабілі, у іх лёгкія раненні і невялікія траўмы. Як піша тэлеграм-канал Prague Support Team, адбылося гэта некалькі дзён таму падчас выканання баявой задачы. «Таёта» атрымала сур'ёзныя пашкоджанні рухавіка і аднаўленню не падлягае, пойдзе на запасныя часткі.
Гэта была адна з самых першых машын «Пагоні» і лічылася ў палку найлепшай. Цяпер пачаўся збор грошай на новы аўтамабіль.
Полк «Пагоня» быў заснаваны ва Украіне ў сакавіку 2022-га. Групы яго байцоў ваююць на фронце, у тым ліку ў складзе ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ