«Што тычыцца правядзення самаабвешчанымі дзяржавамі «ЛНР» і «ДНР» і ваеннымі адміністрацыямі Запарожскай і Херсонскай абласцей рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі, то Казахстан зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, іх суверэннай роўнасці і мірнага суіснавання», — заявіў Смадыяраў.
Ён таксама запэўніў, што яго краіна гатовая садзейнічаць наладжванню палітычнага дыялогу для падтрымання стабільнасці як на рэгіянальным, так і на глабальным узроўні.
Напярэдадні аб непрызнанні псеўдарэферэндумаў заявіла яшчэ адна блізкая да Расіі краіна — Сербія.





