Цэнтр лічыць такія адмовы неправамернымі і працуе над рашэннем праблемы. Ён мае намер звярнуцца ў МЗС Польшчы і іншыя кампетэнтныя органы, атрымаць юрыдычную інтэрпрэтацыю закона і накіраваць яе ў візавыя цэнтры.

Цэнтр просіць таксама пакуль што не звяртацца з гэтымі пытаннямі на ягоную інфалінію, каб не перагружаць яе. Як толькі ён будзе мець новую інфармацыю, то адразу абяцае падзяліцца ёй у сацыяльных сетках.

Раней у Польшчы было прынята распараджэнне аб выдачы нацыянальных віз іншаземцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Д. Законаў / Адказаць
26.09.2022
Дык гэта распараджэнне і датычыць толькі тых грамадзян РБ, якія ўехалі ў Польшчу з Украіны пасля пачатку вайны (гуманітарныя візы), ды яшчэ кіроўцаў аўтатранспарту (нацыянальныя). Уважна чытайце інфармацыю на сайце МУС.
0
Мінак / Адказаць
27.09.2022
Д. Законаў, не, вы памыляецеся. Гуманітарныя візы давалі тым, хто ехаў з Беларусі. З Украіны людзі ехалі без віз як бежанцы. І так, уважліва чытайце пастанову. Там напісана, што такія візы будуць выдаваць уладальнікам гуманітарных віз, АЛЬБО тым, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.
0
Мінак / Адказаць
27.09.2022
як візавы цэнтр можа адмовіць? справа візавага цэнтра атрымаць заяву і іншыя дакументы, і перадаць іх консулу. а пасля вярнуць уладальніку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру