Уладзіслаў Багамольнікаў (злева) на Плошчы Перамен

У гэты дзень супрацоўнікі ГУБАЗіК выламалі дзверы ў кватэру праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава і затрымалі яго. На наступны дзень святара асудзілі на 14 сутак арышту. Але 14 верасня яго перазатрымалі па новым пратаколе і зноў асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. Падставай стаў рэпост з «экстрэмісцкага» канала.

Як паведамляе «Хрысціянская візія», 16 верасня над Уладзіславам адбыўся трэці суд. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак. Агулам за кратамі святара будуць утрымліваць 44 дні. Таксама паведамляецца, што ён перахварэў у няволі на кавід. Нагадаем, для «палітычных» на Акрэсціна перадачы не прымаюць.

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру