Падчас судоў мужчына адмовіўся ад ранейшых паказанняў, паведаміў пра збіццё і пагрозы ў свой бок. Так, у дзень затрымання пінскія супрацоўнікі КДБ пагражалі прастрэліць яму ногі. У Мінску на Акрэсціна ён тры дні не мог спаць, камера была душнай і перапоўненай людзьмі. Затым, калі Аляксандра даставілі ў Жодзіна, супрацоўнікі турмы сталі ў шэраг, пачалі збіваць і нацкоўваць сабак.

19 верасня Лукашэнка пазбавіў Велясніцкага, які ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт сілавікоў і публічна адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу», вайсковага звання. А суд прысудзіў яму 2,5 года калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру