Так, МЗС Балгарыі просіць сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць тэрыторыю Расіі, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі перамяшчэння у сувязі са складанай абстаноўкай.

Тым, хто застаецца, параілі «праяўляць павышаную пільнасць, пазбягаць месцаў масавага збору людзей і ўважліва адсочваць развіццё сітуацыі». Пры неабходнасці балгараў просяць звязацца з пасольствам у Маскве і генеральным консульствам у Санкт-Пецярбургу.

Пасля зрабіць тое ж самае папрасіла сваіх грамадзян МЗС Польшчы. Яно не рэкамендуе палякам рабіць паездкі ў Расію, прытым па любых прычынах. Рэкамендуе таксама вярнуцца на радзіму тым, хто ўжо знаходзіцца ў Расійскай Федэрацыі. У сувязі з наяўнай палітычнай сітуацыяй польскае МЗС увяло «найвышэйшы ўзровень пагрозы».

Раней з аналагічным заклікам выступіла Эстонія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Праўдаруб / Адказаць
27.09.2022
Відаць краіны Захада ўжо канчаткова дамовіліся аб тым, што калі Пуцін вырашыць ужыць ядзерную зброю, то яны нанясуць удары па РФ. Прычым неабавязкова ядзернай зброяй, бо там усё ж такі няма такіх вар'ятаў, як ботэксны дзед. 

0
Абу / Адказаць
28.09.2022
Баўгары васхіціліся напаследак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру