На фота з імітацыі падліку галасоў украінскія тэлеграм-каналы заўважылі, што многія бюлетэні нават не прыкладалі працы запоўніць

На фота з імітацыі падліку галасоў украінскія тэлеграм-каналы заўважылі, што многія бюлетэні нават не прыкладалі працы запоўніць

Паводле афіцыйных звестак, у «ДНР» за далучэнне да Расіі «прагаласавалі» 99,23% выбаршчыкаў, у «ЛНР» — 98,42%, у Запарожскай вобласці — 93,11%, у Херсонскай — 87,05%.

Найбліжэйшымі днямі варта чакаць, што расійскія дзяржаўныя органы адзін за другім будуць прызнаваць вынікі «волевыяўленняў» і задавальняць «просьбы» жыхароў акупаваных тэрыторый аб прыёме іх у Расію.

Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца падчас запланаванага Пуціным звароту да Федэральнага сходу 30 верасня. Пасяджэнне Савета Федэрацыі прызначана на 4 кастрычніка.

Пра міжнароднае прызнанне вынікаў гэтага «волевыяўлення» ніякай гаворкі не ідзе. Максімум, на каго Расія ў гэтым плане можа разлічваць — на цалкам залежных ад яе сатэлітаў кшталту Лукашэнкі ці самаабвешчаныя дзяржавы, прызнаныя толькі ёй самой, накшталт Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
30