«Еўрапейскі саюз глыбока занепакоены пашкоджаннем трубаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2», якое прывяло да ўцечак у міжнародных водах Балтыйскага мора. Пытанні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя маюць першараднае значэнне. Гэтыя інцыдэнты не выпадковыя і закранаюць усіх нас», — адзначыў Барэль.

Ён указаў на тое, што ўцечкі з'яўляюцца вынікам наўмысных дзеянняў. ЕС падтрымае любое расследаванне інцыдэнтаў.

«Уся даступная інфармацыя ўказвае на тое, што гэтыя ўцечкі з'яўляюцца вынікам наўмыснага дзеяння. Мы падтрымаем любое расследаванне, накіраванае на атрыманне поўнай яснасці аб тым, што адбылося і чаму, і зробім далейшыя крокі для павышэння нашай устойлівасці ў галіне энергетычнай бяспекі. Любое наўмыснае парушэнне еўрапейскай энергетычнай інфраструктуры цалкам непрымальнае і будзе сустрэтае рашучым і адзіным адказам», — падкрэсліў Барэль. 

 Данія і Швецыя заявілі пра наяўнасць уцечак з газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2». Па звестках Шведскай марской адміністрацыі, газаправоды пашкоджаныя ў трох месцах. Шведскія сейсмолагі зафіксавалі два выбухі ў раёне газаправодаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1