На фота кватэра пасля ператрусу
Сёння раніцай у Мінску затрымалі мужа і жонку — Сяргея і Вольгу Ламан, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле іх інфармацыі, раніцай да сям'і прыйшлі сілавікі і правялі ператрус, мужа і жонку затрымалі. Дома ў іх засталося двое непаўналетніх дзяцей.
Супраць Вольгі і Сяргея можа быць распачатая крымінальная справа, але па якім артыкуле, невядома.





