Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

«Мы павінны прадставіць групу нашых прэтэндэнтаў для медыцынскага абследавання літаральна ў найбліжэйшыя дні. Павінна быць ухваленая кандыдатура нашага касманаўта, думаю, што гэта будзе дзяўчына — і асноўны касманаўт, і дублёр», — сказаў Гусакоў.

Ён удакладніў, што папярэдне адабраная група ў складзе 20 чалавек.

«Група адабраная салідная. Тут [у Расіі] яны пройдуць глыбокае медыцынскае абследаванне, а далей — падрыхтоўка», — сказаў Гусакоў, адзначыўшы, «найвелізарнейшую дапамогу Расіі па ўсіх пытаннях».

Чыноўнік ад навукі таксама паведаміў, што палёт беларускага касманаўта абмяркоўваўся 28 верасня на сустрэчы з кіраўніком «Раскосмасу» Юрыем Барысавым.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0