Аляксею Іванісаву прысудзілі 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых.

Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых.

Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых.

Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых.

Аляксандру Мураўёву і Аляксандру Сідарэнку — па 12 гадоў калоніі кожнаму.

У залежнасці ад ролі кожнага ў розным спалучэнні хлопцаў абвінавачваюць ва:

  • удзеле ў ініцыятыве «Буслы ляцяць», якая прызнаная структурамі лукашэнкаўскага рэжыму тэрарыстычнай;
  • удзеле ў акцыях пратэсту;
  • пашкоджанні аўтамабіля суддзі Барысаўскага раёна і шын аўтамабіля актывіста-карэспандэнта цэнтральнага СМІ;
  • кіданні камянёў у вокны кватэры мінскага пракурора і праўладнай актывісткі;
  • знішчэнні сістэмы відэаназірання ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Суд па справе па хадайніцтву пракуроркі зрабілі закрытым, ён ішоў амаль 4 месяцы.

Перад сённяшнім судовым пасяджэннем паміж «пацярпелымі» і 76-гадовай маці Іванісава Наталляй адбыўся канфлікт. Група падтрымкі «пацярпелых» пачала наракаць, што, маўляў, з-за такіх як абвінавачваныя «ўсё адбываецца і можа пачацца вайна».

Маці Іванісава не вытрымала і нешта ім адказала. На яе выклікалі нарад міліцыі. На 76-гадовую жанчыны міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
67