Для размяшчэння, паводле ГУР Украіны, плануецца выкарыстоўваць існуючыя ваенныя фонды, а таксама цывільныя памяшканні і будынкі. Пад гэтыя патрэбы перадаюць склады, ангары і іншыя памяшканні закінутых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак.

«Пасля павелічэння штата падраздзяленні будуць выкарыстоўваць расійскую вайсковую тэхніку са складоў на тэрыторыі Беларусі. Таксама плануецца ўзмацненне за кошт тэхнікі і ўзбраення, знятых з захоўвання на тэрыторыі Расіі. Недахоп тэхнікі для перавозкі асабістага складу акупацыйных войскаў плануецца папоўніць за кошт мабілізацыі цывільных грузавых і легкавых аўтамабіляў.

Таксама ўлады РБ далі загад праваахоўным органам садзейнічаць прадстаўнікам УС РФ у мабілізацыі расійскіх грамадзян, якія нядаўна заехалі на тэрыторыю краіны», — сцвярджае ўкраінскае ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5