Паводле Пуціна:
- Прызыву падлягаюць расіяне, якія маюць ваенны вопыт, гэта патрабаванне павінна выконвацца няўхільна;
- Добраахвотнікаў без позвы заварочваюць назад, але ў той жа час мабілізуюць тых, каго не павінны. Трэба без мітусні разабрацца з усім гэтым;
- Трэба разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку па неправамернай мабілізацыі;
- Ад грамадзян паступаюць звароты, шмат пытанняў. Трэба выправіць памылкі, не дапускаць іх надалей. Шматдзетныя бацькі, якія выйшлі з прызыўнога ўзросту, тыя, хто пакутуе ад хранічных хвароб — іх усіх трэба вярнуць дадому;
- Ёсць выпадкі, калі лекараў са шматгадовым досведам прызначаюць стралкамі. Навошта так рабіць? А добраахвотнікаў потым разварочваюць. Пуцін просіць генпракурора неадкладна рэагаваць на кожны сігнал.
- Мабілізаваныя абавязкова павінны праходзіць дадатковую падрыхтоўку.
Усё гэта вельмі нагадвае артыкул Іосіфа Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», напісаны ім 2 сакавіка 1930 года пасля таго, як у СССР пачалі рабіць калектывізацыю з такім імпэтам, што з'явілася рэальная небяспека сялянскіх бунтаў. Тады правадыр выступіў з крытыкай «перагінаў» пры правядзенні важнай кампаніі, і пасля гэтага тое-сёе было адкручана назад, а шмат толькі што створаных калгасаў распаліся.
Але гэта было толькі тактычнае адступленне — неўзабаве ўсё вярнулася назад, і суцэльная калектывізацыя была праведзена, прытым метады прымяняліся такія самыя.





