Як паведаміў Рэзнікаў, у 1997 годзе ў той ядзернай зброі, якую Кіеў перадаў Маскве, ужо заканчваўся тэрмін прыдатнасці. Гэтую інфармацыю перадаў яму другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

«Гэту зброю ўсё адно трэба было спісваць і ўтылізаваць. Мы яе ўсю аддалі ў Расію. Таму пытанне: а ў якім стане гэта старызна ў Расіі? Нашы ракеты «Сатана» ў Расіі яшчэ на ўзбраенні, мы іх рабілі больш за 40 гадоў таму. І ўзнікае пытанне: хто іх абслугоўвае, па якіх дакументах і колькі гадоў гэтым інжынерам…

Таму можна націснуць кнопку, але гэта можа бахнуць проста там», — лічыць Рэзнікаў.

У ЗША, аднак, сур'ёзна ставяцца да слоў Пуціна аб магчымым ужыванні ядзернай зброі, заявіў на брыфінгу ў сераду афіцыйны прадстаўнік амерыканскай Рады нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру