У вераснёўскім чэку з польскай крамы з выніковай сумай каля 112 беларускіх рублёў апынуліся наступныя тавары:

кава Jacobs (1 кг у зернях і 500 г молатай),

капсулы для мыцця Ariel (33 шт.),

дэзадарант Old Spice (50 мл),

крэм для твару Eveline,

тампоны (2 пачкі па 32 шт.),

слоік шакаладна-арэхавай пасты (400 г),

чатыры пліткі шакаладу (дзве па 100 г, а таксама па 220 г і 300 г),

дзве скрынкі шакаладных цукерак (па 460 г кожная),

маленькая ўпакоўка вэнджанага сыру (80г),

паўлітровая бляшанка піва.

Пасля параўнання цэнаў па кожнай пазіцыі з чэка, якую ўдалося адшукаць у беларускай сеткавай краме (польскія прысмакі ў гэты спіс не патрапілі), высветлілася, што кава ў беларускай краме каштуе каля 44 рублёў у зернях і каля 19 рублёў молатая (гэта значыць, прыкладна ўдвая даражэй, чым у Польшчы), капсулы для мыцця прадаюцца прыкладна па 42 рублі за 30 штук (а гэта ўжо ў тры разы даражэй), прыкладна ў два разы прайграюць беларускія крамы польскім і ў цэнах на дэзадаранты, а таксама сродкі асабістай гігіены. 

Нават цэны на мясцовы шакалад у Беларусі і Польшчы моцна адрозніваюцца. Калі ў польскай краме стограмовая плітка польскага шакаладу каштуе каля 1,5 рубля (і гэта не самая нізкая цана), то ў беларускай краме аналагічная па вазе беларуская плітка каштуе як мінімум 2,3 рубля, гэта значыць, у 1,5 раза даражэй.

Пасля выніковых падлікаў аказалася, што ў Беларусі на суму ў 112 рублёў можна купіць толькі 1,5 кг кавы, капсулы для мыцця і дэзадарант (калі пашчасціць яго знайсці на зніжках).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру