У ведамстве адзначылі, што сродкі за тавар належнай якасці павінны быць вернутыя ў поўным аб'ёме не пазней, чым праз сем дзён з моманту куплі. Гэтае патрабаванне тычыцца ўсіх крам, і Wildberries — не выключэнне.

«Патрабаванне ў спажыўца аплаты за дастаўку вернутага тавару на склад мае прыкметы навязвання спажыўцу платных дадатковых паслуг, якія ён не замаўляў і якія паводле заканадаўства спажывец не абавязаны аплачваць», — дадалі ва ўстанове.

У выніку інтэрнэт-крама выканала прадпісанне Міністэрства — платнае вяртанне адменена.

Чытайце таксама:

Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару

Wildberries у Беларусі ўвёў плату за вяртанне кожнага тавару для ўсіх карыстальнікаў

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1