Справу разглядаў суддзя Яўген Браган.
Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай К., а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выражаныя ў непрыстойнай форме, прыніжаюць гонар і годнасць службовых асоб.
Перад тым, як абвінаваціць Беразюка ў абразе прадстаўніка ўлады, яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.
Суд пастанавіў прызнаць Сяргея Беразюка вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.





