Стаўкі па спажывецкім крэдыце «Партнёр Аптымальны» банк зменшыў да 16% з прывязкай да стаўкі рэфінансавання. Выдаюць на тэрмін да трох гадоў.

Такі ж працэнт вызначаны па крэдыце на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў з безнаяўным пералічэннем сродкаў на рахункі трэціх асоб.

Крэдыт на куплю аўтамабіляў Geely таксама стаў таннейшым: 17% гадавых замест ранейшых 19%.

Стаўка па крэдыце на будаўніцтва або рэканструкцыю прыватнага жылога дома ўстаноўленая ў памеры 16% гадавых з прывязкай да стаўкі рэфінансавання. Яго выдаюць на тэрмін да 20 гадоў.

Пад такі ж працэнт прапануюць крэдыты на будаўніцтва або набыццё домакомплекса (дачы, садовага доміка) на тэрмін да 12 гадоў.

Чытайце таксама:

Беларусбанк вярнуў яшчэ некалькі крэдытаў на нерухомасць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру