«Пасля прысуду далі пакуль толькі адно спатканне з мамай і сястрой. Яе за гэтыя гады бачу ўпершыню — падрасла. Хоць адчуванне, што бачыліся вось толькі ўчора. Час ляціць хутка на самай справе. Так што трэба бадзёра сустракаць кожны дзень і выкарыстоўваць яго з карысцю. Будзем старацца», — піша палітвязень.

6 верасня Акіхіра Гаеўскага-Ханаду асудзілі разам з дзевяццю іншымі абвінавачанымі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» і вынеслі яму жорсткі прысуд — 16 гадоў калоніі.

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада

Чытайце таксама:

«Такое відовішча не вартае нават пухавіцкага палаца культуры», — Акіхіра Гаеўскі-Ханада ў апошнім слове 

94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3