Нечаканы ўдар украінскай арміі пасля абеду ў суботу скончыўся прарывам дзвюх ліній абароны расійскай арміі і выхадам украінцаў у тыл расійскім часцям, сканцэнтраваным каля Архангельскага і Давыдавага Броду. На карце: сінім пазначаныя ўкраінскія пазіцыі па стане на ранак суботы. Жоўтым — куды ўкраінцам удалося прасунуцца да вечара нядзелі. Чырвоны пункт — сяло Дудчаны, якое перайшло пад кантроль украінскай арміі.

Дудчаны — вялізнае сяло, дзе да вайны жыло 2100 чалавек.

Украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне тых ці іншых населеных пунктаў толькі пасля ўстанаўлення працяглага кантролю над імі.

Расійскі прапагандыст «Военкор Котенок» тлумачыць поспех украінцаў тым, што яны ўдарылі ў месцы, адкуль расійскіх дэсантнікаў вывелі на ратацыю. 

Выглядае, што рэзервы расійскага камандавання — як трышкаў кафтан.

Чытайце таксама: На Данбасе ўкраінскія войскі падышлі да Крамянной, пад Крывым Рогам прабіваюцца да Берыслава

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Гость / Адказаць
02.10.2022
Главное , чтобы многоходовочка осуществлялась в соответствии с планом.
1
знікненне 1,5 мільёна камплектаў вайсковай формы / Адказаць
02.10.2022
У расeйскай "Дзярждуме" выявілі знікненне 1,5 мільёна камплектаў вайсковай формы ...xaxaxaxa

24
Valadzimir / Адказаць
03.10.2022
Гость, як я разумею, в соответствии с планом, чым больш няўдач на Украіне у расейскай арміі, тым больш верагоднасьць непасрэднага ўцягваньня у вайну РБ.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру