Чэргі ў аэрапорце Унукава ў Маскве. Скрын відэа

Паводле даных даследавання, 62,5 % апытанага насельніцтва поўнасцю згодныя з гэтым рашэннем ці хутчэй падтрымліваюць яго.

Цалкам ці катэгарычна не згодныя з гэтым 24,3%. Яшчэ 13,2% рэспандэнтаў заявілі, што ў іх няма меркавання па гэтым пытанні

Падтрымку гэтай забароны, уведзенай у верасні, выказваюць людзі з вышэйшай адукацыяй і больш высокімі даходамі, жыхары буйных гарадоў і дзяржслужачыя. Між тым, людзі з невысокай адукацыяй, жыхары правінцыі, хатнія гаспадыні і пенсіянеры часцей супраць абмежаванняў на ўезд грамадзян Расіі.

Навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Нерыюс Малюкявічус адзначае, што вынікі апытання адлюстроўваюць той факт, што людзі баяцца Расіі. «У прынцыпе, бягучая геапалітычная сітуацыя адлюстроўваецца ў страхах людзей. Я б сказаў, што гэта рэпрэзентатыўна для цяперашняй сітуацыі», — сказаў BNS Малюкявічус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Мойша / Адказаць
03.10.2022
Прымаць іх трэба, трэба стварыць ім часовыя месцы жыхарства дзе яны змогуць з большым ці меньшым камфортам пражыць бліжэйшы год, вядома ім варта абмежаваць пераіяшчэнне па краінах ЭЗ і стварыць альтэрнатыўнае інфармацыйнае поле дзе б яны маглі атрымаць альтэрнатыўную версію навін. Гэта цяжка гэта складаней чым забараніць але калі гэтыя рускія пойдуць у войска то змагацца з мільёнам будзе складаней чым змагацца з групоўкамі ў 10-30 тысяч чалавек.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру