Прычыны гэтага не патлумачаныя.

Напярэдадні МЗС Літвы выпусціла заяву ў сувязі з незаконнай анексіяй Расіяй Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай абласцей Украіны.

Там гаворыцца, што Літва і міжнародная супольнасць не прызнаюць псеўдарэферэндумы ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях Украіны, фальсіфікаваныя вынікі якіх паслужылі падставай для анексіі з боку Расіі, ніякім чынам не адлюстроўвалі волю ўкраінскага народа, якія рашуча супраціўляюцца расійскай акупацыі.

 Літва заклікала міжнародную супольнасць узмацніць санкцыі супраць Расіі, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто актыўна ўдзельнічаў у гэтых незаконных дзеяннях.

«Мы патрабуем, каб Расія неадкладна спыніла сваю агрэсію ва Украіне і вывела свае ўзброеныя сілы з усёй тэрыторыі Украіны. Разам з нашымі партнёрамі мы будзем і далей усімі сіламі падтрымліваць Украіну і яе народ у барацьбе за іх свабоду і дэмакратычную будучыню краіны», — гаворыцца ў заяве.

У расійскім МЗС заявілі, што РФ адкажа на высылку Літвой часовага паверанага ў справах Расіі.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0