Вадзім Крук. Фота: сацсеткі

На апублікаваным ГУБАЗіК відэа мужчына зубачысткай цягам паўхвіліны зацірае бела-чырвона-белы сцяг на карціне. Таксама ён кажа, што «адміністраваў дваровы чат» і «ўдзельнічаў у пратэсце».

Скрыншот з відэа: Вадзіма змусілі зубачысткай здзіраць беларускі сцяг на карціне

Затрыманым аказаўся Вадзім Крук — 34-гадовы інжынер па ахове інфармацыі з Мінска.

На апублікаваным відэа лукашысты пытаюць у Вадзіма, колькі ён зарабляе. Ëн кажа, што меў «зарплату чатыры тысячы рублёў». Гэта часты момант на відэа ГУБАЗіКа: сілавікі вымушаюць арыштаваных казаць, колькі яны зарабляюць. Магчыма, для іх гэта важны момант, бо яны самі робяць сваю справу выключна дзеля грошай і ім незразумела, чаму арыштаваныя «з жыру шалеюць», маючы такія высокія даходы. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Не за гарамi / Адказаць
03.10.2022
Чырвоным будуць на белым пiсаць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру