Кіраўніцтва аўтобуснага парка №3 пацвердзіла гэты факт. Але патлумачыць паводзіны жанчыны яе калегі не могуць: яна пяты дзень не з'яўляецца на працы.

У каментарыі «Мінскай праўдзе» дырэктар аўтобуснага парка №3 Аляксандр Слаек кажа

«Мы ў жаху ад гэтай сітуацыі і просім прабачэння ў пасажыра. Але разабрацца да канца ў сітуацыі пакуль няма магчымасці. Гэтая кандуктарка ўжо пяты дзень не выходзіць на працу і на званкі не адказвае. Цяпер рыхтуюцца дакументы на яе звальненне за прагулы».

Пры гэтым дырэктар адзначыў, што ўсе неабходныя медыцынскія даведкі пры прыёме на працу жанчына прыносіла. Таму сказаць, чаму кандуктарка так сябе ў гэтай сітуацыі паводзіла, складана.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3