«Адзін з такіх знакавых момантаў, які знайшоў адлюстраванне ў гэтай дамове — рашэнне праславутага пытання па зваротным акцызе, які шмат гадоў абмяркоўваўся. Гэта звязана з цаной нафты для беларускага боку.
Таму пагадненне ў тым ліку, акрамя ўніфікацыі падыходаў па збіранні ўскосных падаткаў, ПДВ, акцызаў, фактычна выраўноўвае ўмовы для беларускіх суб'ектаў і расійскіх гаспадарак. Яны будуць працаваць у адзіным прававым падатковым полі.
… Расійскія калегі пайшлі насустрач, і цяпер праблема, якая доўгі час пэўны негатыў стварала ў эканамічным парадку, яна таксама вырашаная», — распавёў Галоўчанка пасля падпісання дамовы.
Расія пачала падатковы манеўр у 2019 годзе. Ён мае на ўвазе памяншэнне памеру экспартнай пошліны на нафту і павелічэнне на той жа памер падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку пошліна фактычна ўключаецца ў цану нафты, якую купляюць беларускія НПЗ, у той час як расійскім НПЗ урад РФ кампенсуе частку страт ад павышэння кошту сыравіны.





