Суд праходзіў па справе аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП).

16 верасня суд ужо арыштоўваў Семчанку на 15 сутак па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (артыкул 19.1 КаАП), а ягоную жонку Юлію аштрафаваў на 960 рублёў за «рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў». За што менавіта судзілі тады Семчанку і па якім артыкуле аштрафавалі яго жонку — не ўдакладнялася.

У жніўні 2020 года Дзмітрый Семчанка звольніўся з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў прэзідэнцкі пул журналістаў. У верасні 2020 года яго арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3