Пяцёра галоўных камандзіраў «Азова» былі абмененыя разам з 200 іншымі ўкраінскімі вайскоўцамі і 10 іншаземцамі, якія ваявалі на баку Украіны, 21 верасня. Але калі астатніх украінскіх палонных вярнулі ва Украіну, то гэтая пяцёрка апынулася на нейтральнай тэрыторыі, у Турцыі.

Пяць камандзіраў палка «Азоў», паводле дамоўленасцяў, будуць знаходзіцца там да канца баявых дзеянняў пад пратэкцыяй турэцкага лідара Таіпа Рэджэпа Эрдагана.

Клас
85
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2