Туфлі, якія па вонкавым выглядзе могуць нагадаць дзіцячыя чэшкі, апынуліся звычайнымі балеткамі на пластыкавай падэшве. Мяркуючы па інфармацыі на цэнніку, яны зробленыя ў Кітаі. Верх — са штучнай скуры, падэшва поліурэтанавая. Раней яны каштавалі 19 рублёў 22 капейкі, цяпер на такія грошы можна купіць дваццаць пар гэтых балетак.

Каробку да пары не далі, затое спакавалі яе ў пакет — бясплатны. Ніякай гарантыі і права на вяртанне з-за браку — такія правілы, гэта канфіскаваны тавар.

Спроба знайсці такія балеткі ў інтэрнэце па назве фірмы (Salinna) і артыкуле правалілася. Затое знайшлі водгукі пра іх у інтэрнэце. Там пішуць нешта ў стылі «танна і ненадоўга». Мяркуючы па каментарыях, такія туфлі ў Расіі можна было ўзяць за 300 мясцовых рублёў — гэта 12 беларускіх.

Краш-тэст

Туфлі пахнуць як танныя дзіцячыя цацкі з пластыку, але гэта калі вы будзеце прыдзірліва прынюхвацца. Калі прыйдзеце ў такім абутку на працу, то наўрад ці будзеце пахнуць штучнай скурай на ўвесь кабінет.

Надзеньце гэтыя туфлі з дарагім адзеннем, і ніхто не зразумее, што яны нейкія асаблівыя. Журналіст рэдакцыі сказаў, што падобныя туфлі набыла яго дзяўчына, але за 320 рублёў, з натуральнай скуры.

Афарбоўка скуры раўнамерная, хоць калі прыгледзецца, то вы ўбачыце, што правы туфель больш глянцавы, левы больш матавы.

Дзяўчына, якая прымярала туфлі за 96 капеек, сказала пра іх вось што: «Лёгкія, зручныя. У іх тонкая падэшва, на вуліцы будзе адчувацца кожны каменьчык. А вось на змену — цалкам нармальна».

Сляды клею нідзе не бачныя. Усе швы роўныя, акуратныя. Унутры тэкстыльная вусцілка. Заднік умацаваны матэрыялам, які па колеры нагадвае кардон, але гэта штучная скура.

Праверка на вадаўстойлівасць

Журналісты адпраўлюяюуь туфель у таз, наліваюць ваду. Туфель не тоне, а плавае караблікам. «Вядома, ён прамокне», — такое меркаванне выказаў скептык.

Туфель праз 20 хвілін усярэдзіне сухі. Такі ж сухі застаецца і праз 30, і праз 40 хвілін плавання ў тазе.

Парваць заднік і ададраць падэшву

Туфель стойка вытрымлівае спробу парваць заднік — швы застаюцца цэлымі.

Падэшва прыклееная практычна намёртва, але калі тэсціроўшчыкі спрабуюць аддзяліць яе ад туфлі, скура на задніку трохі здаецца і лопаецца з-за расцяжэння. Затое нос і бакі ўсё вытрымліваюць.

Гнуткасць падэшвы

Скептык, які назіраў за тэстам, выказаў здагадку, што гэтая падэшва разламаецца на дзве часткі, калі туфлі скласці ўдвая. І зноў-такі — туфлі дэманструюць стойкасць. Скура таксама застаецца ў парадку — ніякіх расколін і нават сур'ёзных заломаў.

Вусцілка

Яе дапамагае вырваць моцны мужчына — зноў здзіўляе якасць вырабу абутку. Унутры — нейкі палімерны матэрыял і кардон. Кардон? Не дзівіцеся, гэта звычайная справа — у вашым абутку, магчыма, ён таксама ёсць.

Рэзюмэ

Тут той самы выпадак, калі рэальнасць пераўзыходзіць чаканні. Туфлі зробленыя дыхтоўна, добра прашытыя, як след праклееныя. Ёсць верагоднасць, што далёка вы ў такіх туфлях не сыдзеце, калі вырашыце насіць іх на вуліцы. Тым не менш — топ за свае грошы, нават калі б іх купілі без зніжкі — за 19 рублёў.

Клас
49
Панылы сорам
13
Ха-ха
23
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
3