«Урад Сахалінскай вобласці дамовіўся з рыбапрамыслоўцамі, і на Сахалінскую вобласць выдзелена каля 9 тон свежамарожанай рыбы. Гэта камбала, мінтай, кета. І ў найбліжэйшы час нашы валанцёры, каля 180 чалавек па ўсёй тэрыторыі Сахалінскай вобласці, у сем'і мабілізаваных жыхароў прынясуць каля 5-6 кілаграмаў на чалавека», — заявіў кіраўнік рэгіянальнага выканаўчага камітэта «Адзінай Расіі» Міхаіл Шувалаў.

Ён паабяцаў, што «найбліжэйшым часам у сем'ях з'явіцца рыба».

Раней стала вядома, што ў Туве ўлады дадуць сямʼі кожнага мабілізаванага жывога барана.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0