Фота: CabinetBelarus / Telegram
На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:
▪️ дапрацаваны план «Перамога», выяўленая ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынятае рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;
▪️ да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;
▪️ дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валерыя Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй;
▪️ абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Таксама былі абмеркаваныя:
▪️ кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;
▪️ наладжванне афіцыйных адносін з Украінай;
▪️ узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.





