Яна апублікавала ў інстаграме пост з наступным тэкстам:

«Божа мой! Якое шчасце, што мяне ненавідзяць тыя людзі, якіх я заўжды цярпець не магла. Калі б я ім падабалася, гэта азначала б, што я спявала і жыла дарэмна. Прычына ясная. Хай скрыгочуць зубамі. БЫЛІ ХАЛОПАМІ, СТАЛІ РАБАМІ».

Каму менавіта Пугачова адрасавала свае словы, з паведамлення незразумела.

Нядаўна стала вядома, што спявачка з дзецьмі з’ехала з РФ. Напярэдадні яна выступіла з заявай пра тое, што цалкам падтрымлівае свайго мужа Максіма Галкіна, якога ў Расіі абвясцілі інаагентам і папрасіла і сябе запісаць у гэтыя шэрагі.

Клас
61
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1