«Мы можам пацвердзіць, што гэты чалавек затрыманы, ён падазраецца ў шпіянажы», — паведаміў BNS у аўторак прадстаўнік паліцыі Рамунас Матоніс.

Дасудовае расследаванне, распачатае ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам дзяржбяспекі, вядуць супрацоўнікі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, ім кіруе Віленская акруговая пракуратура, паведаміў Матоніс.

«Каб не нашкодзіць следству, мы пакуль не можам каментаваць гэтае расследаванне», — сказаў ён.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс у якасці бізнэс-кансультанта знаёміўся з беларусамі, ладзіў лекцыі пра тое, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. 

Пасля ён сам прызнаваўся, што перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая ў сваю чаргу, па яго словах, з’яўляецца супрацоўніцай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1