Як растлумачыў каналу галоўны інжынер прадпрыемства «Салігорскводаканал» Васіль Лаўранкоў, на ўчастку, дзе ўтварыўся правал, абрынуўся каналізацыйны калектар дыяметрам 700 мм пасля вялікіх ліўневых дажджоў.

Да гэтага калектар замянілі на поліэтыленавы, з-за вялікіх дажджавых сцёкаў абваліўся звод трубы. Цяпер «Салігорскводаканал» будзе цалкам мяняць калектар. На гэта спатрэбяцца 3-4 тыдні.

У прамыіну трапіла камбінаваная глеясосная машына беларускай вытворчасці на базе шасі МАЗ. З яе дапамогай адпампоўваюць вадкія адходы з выграбных ямаў, калодзежаў каналізацыі і розных адстойнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0