Чарга да памежнага пераходу «Верхні Ларс» на мяжы Расіі з Грузіяй

З пачатку мабілізацыі з Расіі выехаў амаль 1 млн чалавек, сказаў Forbes суразмоўца, знаёмы з крамлёўскімі ацэнкамі. Іншы суразмоўца ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ удакладніў, што гаворка ідзе пра 600000 — 700000 расіян. Пры гэтым падлічыць, якая колькасць тых, хто выехаў, пакідае краіну з турыстычнымі мэтамі, цяпер немагчыма, падкрэслівае ён.

Адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі 21 верасня на прапускных пунктах у Расіі ўтварыліся чэргі. Самая вядомая — на прапускным пункце Верхні Ларс на расійска-грузінскай мяжы, дзе людзі стаялі па 4-5 дзён, часта без ежы і вады. 3 кастрычніка блогер Мікалай Леўшыц паведаміў, што затор на мяжы рассмактаўся, машыны праязджаюць свабодна.

Таксама чэргі ўтварыліся на памежных пераходах на расійска-казахстанскай мяжы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Джон / Адказаць
04.10.2022
патриотично
0
Люди / Адказаць
04.10.2022
Если все эти люди против режима и им не хватает только возможности свергнуть диктатора. Надо дать им эту возможность.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру