Першапачаткова, як сцвярджае прэс-служба МУС, у поле зроку ГУБАЗіКа патрапіў тэлежурналіст Дзмітрый Семчанка, які пасля звальнення з АНТ уладкаваўся прэс-сакратаром менавіта ў «Белагра» — пастаўшчыка беларускай сельгастэхнікі і запчастак у краіны СНД.

Пасля затрымання Семчанкі сілавікі прыйшлі ў саму кампанію, дзе затрымалі ажно 20 яе супрацоўнікаў. Сцвярджаецца, што падчас ператрусу ў офісе фірмы, маўляў, выяўлена і канфіскавана вялікая колькасць нацыянальнай атрыбутыкі і сімволікі, ды «нават мэбля там была падабрана ў адпаведнай каляровай гаме».

Кіраўніцтву і работнікам «Белагра» закідаюцца стандартныя для большасці палітвязняў абвінавачанні: удзел у пратэстах 2020 года і цяперашняе «ўзаемадзеянне з экстрэмісцкімі рэсурсамі».

У дачыненні да затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, а таксама «зарэгістраваныя матэрыялы па прыкметах складаў злачынстваў: за распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці; актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак; удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». Гэта азначае, што прынамсі частцы затрыманых пагражае палітычны пераслед па крымінальных артыкулах. 

Акрамя таго, дырэктару арганізацыі збіраюцца таксама інкрымінаваць «дачу хабару службовай асобе фірмы-партнёра за перамогу ў тэндэры», а ў аднаго з супрацоўнікаў «выяўленая марыхуана».

Чытайце таксама:

«Кабінет генеральнага дырэктара навыварат вывернулі». Сталі вядомыя падрабязнасці пагрому ў «Белагра»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Справка / Адказаць
05.10.2022
Руководство - это всего лишь нанятые менеджеры. Что с учредителями?
0
Sos / Адказаць
05.10.2022
Директору организации также инкриминируют «дачу взятки должностному лицу компании-партнера за победу в тендере», а у одного из сотрудников «была обнаружена марихуана». ХА- ХА- ХА. Курсы руководителей никто не отменял...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру