Згодна з прадстаўленай картай, у Харкаўскай вобласці пад кантролем Расіі засталася зусім невялікая тэрыторыя на паўночны ўсход ад пасёлка Двурэчнае. Днём раней Мінабароны сцвярджала, што пад кантролем Расеі знаходзіцца ўся тэрыторыя вобласці на ўсход ад ракі Аскол.

З гэтага вынікае, што з 3 да 4 кастрычніка УСУ вызвалілі прыкладна дзве траціны падкантрольных Расіі тэрыторый вобласці.

«Агенцтва» таксама звярнула ўвагу на адступленне расійскіх войскаў на поўначы Херсонскай вобласці. Днём раней лінія фронту на карце праходзіла ў раёне паселішчаў Давыдаў Брод, Дабранка і Залатая Балка. 4 кастрычніка расійскае Мінабароны засведчыла, што пад кантролем расійскага войска знаходзіцца тэрыторыя прыкладна да лініі паміж Давыдавым Бродам і Дудчанамі.

Такім чынам, лінія фронту ў рэгіёне зрушылася на поўдзень прыкладна на 30 кіламетраў. Гэтае адступленне нават больш істотнае, чым сведчаць расійскія вайсковыя блогеры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Terminus / Адказаць
04.10.2022
Сачыце за зьменамі лініі фронту на deepstatemap. Навошта вам інфармацыя расейскіх крыніцаў ?
1
Terminus / Адказаць
04.10.2022
Вось тут во (калі пан Мад дазволіць) добры агляд падзеяў на фронце 4-га кастрычніка: https://youtu.be/uoXhPBOZE_s
3
Парада / Адказаць
05.10.2022
Хутчэй! Хутчэй падпiсваць, каб усе не ляснуло..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру