У ліку ўзгодненых мер — столь цэн на расійскую нафту. Як адзначае выданне, дакладная цэнавая мяжа пакуль не ўстаноўленая, але гэта можа быць зроблена на працягу найбліжэйшых тыдняў.

ЕС зробіць саступкі для Мальты, Грэцыі і Кіпра, якія былі супраць столі цэн на расійскую нафту, адзначае Politico.

Таксама ў новы пакет санкцый, паводле Politico, увайшлі абмежаванні ў дачыненні да сталеліцейнай прамысловасці і абароннага сектара, персанальныя меры супраць тых, хто «дапамагае прэзідэнту Пуціну ў ваенных дзеяннях», забарону грамадзянам ЕС займаць кіруючыя пасады ў расійскіх дзяржкампаніях.

Канчаткова дакумент прымуць 5 кастрычніка.

Пакет, які з'яўляецца восьмым ужо супраць Масквы, быў прапанаваны прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен пасля таго, як расійскі прэзідэнт прыгразіў прымяніць ядзерную зброю і мабілізаваў сотні тысяч рэзервістаў.

Еўрасаюз у канцы мая ўзгадніў шосты пакет санкцый, які прадугледжвае забарону на імпарт 2/3 расійскай нафты і шэрагу нафтапрадуктаў. Дзякуючы гэтаму, ЕС плануе да канца гэтага года адмовіцца ад 90 працэнтаў нафтавага імпарту з Расіі.

У ЕС ужо распрацоўваюць дзявяты пакет санкцый супраць Расіі ў адказ на правядзенне рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі «ДНР», «ЛНР», частак Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру