Напярэдадні амбасадара Казахстана Ярмека Кашарбаева выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Расіі праз сітуацыю з украінскім амбасадарам у Астане Пятром Урублеўскім. У жніўні ў сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім украінскі дыпламат заявіў, што кіеўскі рэжым імкнецца забіць як мага больш расіян.

Сёння МЗС Казахстана пракаментавала справу.

«Мы не можам зразумець, пра якую крымінальную адказнасць кажа прадстаўнік МЗС Расіі, таму што пасол Украіны ў Казахстане, згодна з Венскай канвенцыяй, мае дыпламатычную недатыкальнасць», — сказаў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Казахстана Айбек Смадыяраў, перадае Tengrinews.kz.

Пасла Расіі ў Казахстане выклічуць у МЗС пасля «спрэчных заяў» афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Расіі.

«Танальнасць заяў Марыі Захаравай адносна высылкі ўкраінскага амбасадара з Казахстана, на наш погляд, дысануе з характарам саюзніцкіх узаемаадносін Казахстана і Расіі як раўнапраўных стратэгічных партнёраў», — заявіў Смадыяраў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Наконт заяў Урублеўскага МЗС Казахстана паведаміла, што «ўкраінскаму боку было заяўлена аб неадпаведнасці падобных выказванняў працы амбасадара».

«Украінскі бок з разуменнем прыняў гэта. Была дасягнутая дамоўленасць аб яго адкліканні. Цяпер ад МЗС Украіны атрыманы запыт на прызначэнне новага амбасадара», — сказаў прэс-сакратар МЗС Казахстана Айбек Смадыяраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Лідкін боршч / Адказаць
05.10.2022
Не зразумела ты, Манька-п'яніца, што Казахстан даўно ўжо з Кітаем. Што зараз будзеш верзіць, калі паслалі?
1
М-65 / Адказаць
05.10.2022
Показательно. Уже посылают.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру