І пакуль не бачна, каб тэндэнцыя змянілася. Мінімальны рост назіраўся толькі ў сакавіку і красавіку, а астатнія месяцы цана метра ў Мінску стабільна зніжалася.
Ва ўсіх астатніх буйных гарадах краіны нерухомасць расла ў цане. Найбольш істотна — у Гомелі (8,1%) і Гродне (5,8%). Дарэчы, тут прагнозы экспертаў таксама не спраўдзіўся.
«Куфар» прааналізаваў, як змяніліся цэны на нерухомасць у рэгіёнах у цэлым. У Мінскай вобласці, дзе ў статыстыку трапляе запатрабаванае жыхарамі сталіцы жыллё ў так званых «спадарожніках» Мінска, за год цэны знізіліся на 1%. Таксама крыху таннейшай нерухомасць стала ў Віцебскай вобласці (-0,3%).
Ва ўсіх астатніх рэгіёнах цэны раслі. А лідарам у гэтым сэнсе стала Магілёўская вобласць — плюс 4,6%.
Тэндэнцыі ў зменах цэн на навабуды і другаснае жыллё супадаюць. Пры гэтым назіраецца даволі высокі попыт на нерухомасць.