Аляксей Арастовіч у школьныя гады і цяпер. Яго бацька родам са Случчыны. Фота: uznayvse.ru, WikiMedia Commons

Валерый згадвае гісторыю кахання паміж вучнямі Сарогскай школы Слуцкага раёна — Мікалаем Арастовічам і Тамарай з суседняй вёскі Валошава, прозвішча якой Валерый не памятае. Гэтая гісторыя пачалася, як заўважылі аднакласнікі, з пятага класа.

Арыстовічаў, Сеўрукоў, Міхневічаў у Сарогах было шмат. Таму ўсім давалі яшчэ дадатковыя «мянушкі». Мікалая звалі па-вулічнаму «Пекар».

«Арастовіч-Пекар і Тамара, здавалася, не маглі жыць ніводнай гадзіны адно без аднаго. Са школы ён нёс яе партфель па Сарогах. Забяжыць дадому па дарозе, пакіне сваю сумку — і да Валошава ідуць разам», — згадвае Валерый.

У 1965 годзе Тамара і Мікалай скончылі школу. Арастовіч паступіў у вышэйшую ваенную вучэльню ва Украіне, і Тамара паехала з ім — паступіла ў бібліятэчны інстытут.

Аднак там, як потым стала вядома, разышліся шляхі Мікалая Арастовіча і Тамары. Яна выйшла замуж за ўкраінца, нарадзіла двух сыноў, распавядае Валерый.

Пекар таксама ажаніўся з украінскай дзяўчынай (дарэчы, і яе звалі Тамара). 3-га жніўня 1975-га ў іх нарадзіўся сын.

Сына назвалі Аляксеем. І ён стаў дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны, палітыкам і разведчыкам.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Неувязка / Адказаць
05.10.2022
Что-то не то. На стриме с Фейгиным в понедельник вечером, 3 октября, если не ошибаюсь Арестович сказал что его корни с севера от Минска (а Слуцак к югу от Минска), а Фейгин в свою очередь заявил, что его корни с Гомельщины и оба согласились что судьба Беларуси им не безразлична
1
Будем точны / Адказаць
05.10.2022
Як ён сам казаў, яго карані крыху паўночней Менску. А Фейгін прызнаўся, што ён з Гомельскіх габрэяў.
10
даведка / Адказаць
05.10.2022
Разведчик с длинным-предлинным языком без кости?.. Это-то что-то новенькое в разведке.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру