«Тры крыніцы ў АПЕК+ паведамілі, што ключавыя міністры АПЕК+ (сумесны міністэрскі маніторынгавы камітэт) узгаднілі скарачэнне здабычы нафты на 2 мільёны бараляў у дзень», — піша агенцтва.
На фоне гэтага паведамлення цана нафты маркі Brent на Лонданскай біржы ICE паднялася вышэй за 93 даляры за бараль упершыню з 21 верасня. Гэта найбуйнейшае скарачэнне здабычы нафты з часоў пандэміі COVID у 2020 годзе. Яно будзе дзейнічаць з лістапада.
Перад гэтым Reuters пісала пра чаканні, што АПЕК+ настроены на сур'ёзнае скарачэнне мэтавых паказчыкаў здабычы нафты, нягледзячы на ціск з боку Злучаных Штатаў і іншых краін.
«Патэнцыйнае скарачэнне АПЕК+ можа справакаваць аднаўленне цэн на нафту, якія ўпалі прыкладна да 90 даляраў са 120 тры месяцы таму праз асцярогі глабальнай эканамічнай рэцэсіі, рост працэнтных ставак у ЗША і ўмацаванне даляра», — піша агенцтва.





