Паводле Ціханоўскай, Элізабет Борн запэўніла яе, што Францыя — прыхільніца вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Лідарка беларускага дэмакратычнага руху абмеркавала з ёй пытанні дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам, дзеячам культуры і СМІ.






Пра тое, што візіт у Францыю пачаўся з сустрэчы з прэм'еркай гэтай краіны, Ціханоўская паведаміла ў твітары.