Вадзім Хлус шмат год быў апазіцыйным актывістам, назіральнікам на выбарах. У 2020 годзе двойчы сядзеў на сутках. У 2022-м да яго неаднаразова прыходзілі з міліцыі і пракуратуры, пісьмова папярэджвалі пра адказнасць за апазіцыйную актыўнасць.
Таксама вядома пра візіт сілавікоў да яшчэ аднаго глыбачаніна, які раней прыцягваўся за палітыку — але яго не затрымлівалі.