Акрамя Пачобута, у «спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» дадалі яшчэ чатырох чалавек.
Гэта 37-гадовы Вячаслаў Курыльчык (абвінавачваецца паводле арт. 361 КК),
38-гадовы Дзмітрый Смаляроў (асуджаны паводле арт. 130 КК),
38-гадовы Максім Беляновіч (абвінавачваецца паводле арт. 130 КК),
35-гадовы палітвязень Яскевіч Анатоль (асуджаны паводле арт. 130 КК).
Цяпер у спісе «тэрарыстаў» 179 беларусаў, у іх ліку — лідары апазіцыі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя.
1
0
0
0
0
1